Аляксандр БОЙКА: «Мы будзем і далей стукацца ва ўсе дзверы»

2016-02-08

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі — адзін з найбольш уплывовых у краіне — адзначае сваё 95-годдзе. Сярод галіновых прафсаюзаў гэта другая па колькасці арганізацыя, якая аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах 600 тысяч чалавек: работнікаў як дзяржаўных, так і прыватных устаноў адукацыі, навучэнскую моладзь, аспірантаў, дактарантаў, а таксама замежных студэнтаў. Іх заваёвы і праблемы, занятасць і заробак — штодзённы клопат прафсаюзнай арганізацыі.

Да слова, пяць гадоў, што прайшлі з апошняй юбілейнай даты, змясцілі ў сабе цэлую эпоху, якая ўключае рэарганізацыю і аптымізацыю сеткі ўстаноў адукацыі, змяненні ў парадку атэстацыі педагагічных работнікаў, павелічэнне педагагічнай нагрузкі, апрабацыю галіновай сістэмы аплаты працы, мадэрнізацыю ўсёй адукацыйнай сістэмы, барацьбу за канкурэнтаздольнасць педагагічнай прафесіі і многае іншае. 95-годдзе — цудоўная нагода, каб азірнуцца назад. Мы сустрэліся са старшынёй Цэнтральнага камітэта Аляксандрам БОЙКАМ, каб даведацца, ці заўсёды ўдаецца данесці пазіцыю большасці членаў галіновага прафсаюза да ўладных структур і на якіх кірунках трэба засяродзіць увагу